Паміж радкамі: творчасць у часы выпрабаванняў
Арганізатары: Беларускі ПЭН, Полацкія лабірынты
Удзельнікі:
Час і месца: 1 снежня 2024, нядзеля, пляцоўка В (аўдыторыя 01B), 14.05-14.55
Гэтая панэльная дыскусія сканцэнтраваная на асаблівасцях і значэнні літаратуры, створанай у экстрэмальных умовах. Удзельнікі змогуць паглыбіцца ў аналіз твораў, напісаных у перыяды палітычных рэпрэсій і зняволення, дзе творчасць становіцца сродкам выжывання і супраціву. Абмеркаванне таксама будзе датычыць ролі нонфікшн у дакументаванні гісторый змагання за правы чалавека і сведчанняў чалавечай мужнасці.