Паказ кароткаметражкі “Суд мёртвых” і дыскусія пра адказнасць культуры ў перажыванні крызісу – як падзеі апошніх гадоў у Беларусі адбіваюцца ў мастацтве
Арганізатары: PRADMOVA
Удзельнікі: Андрэй Кашперскі, Міхаіл Зуй, Руфіна Базлова, Зміцер Вішнёў, Ірэна Кацяловіч
Час і месца: 25 кастрычніка 2025, Беларуская клубоўня (5. května 32, Praha 4-Nusle), 19.20-20.50
Паказ кароткаметражкі “Суд мёртвых” і дыскусія пра адлюстраванне падзей 2020 года і пасля ў мастацтве.
Адказнасць культуры ў перажыванні крызісу: як падзеі апошніх гадоў у Беларусі адбіваюцца ў мастацтве?
Як творцы з кіно, тэатра, выяўленчага мастацтва і літаратуры рэфлексуюць на маштабныя зломы і якую ролю такога кшталту праца іграе ў грамадскім дыскурсе? Ці творчая інтэлігенцыя адказная за апрацоўванне траўмаў? Якія жанры і фарматы дарэчныя і які водгук яны атрымліваюць паводле асабістага досведу? Ці можна стаміцца ад тэмы 2020 году? Ці можа творца заставацца абыякавым да палітычных і грамадскіх крызісаў? Наколькі важна працаваць з траўмай для будучыні?
Удзельнікі: Андрэй Кашперскі, Міхаіл Зуй, Руфіна Базлова, Зміцер Вішнёў.
Мадэратарка – Ірэна Кацяловіч.