Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Паэзія за межамі старонак: як беларуская паэзія жыве ў лічбавым свеце і візуальных формах

Арганізатары: Антось Сівых

Удзельнікі: Антось Сівых

Час і месца: 3 лістапада 2024, нядзеля, анлайн, 13.10-13.50

У сучасным свеце паэзія ўсё часцей адыходзіць ад традыцыйных формаў і шукае новыя шляхі існавання. Гэтая падзея прысвечаная даследаванню таго, як беларуская паэзія можа выжываць і квітнець у сучасных лічбавых і візуальных фарматах.

Мы разгледзім, як вершы могуць знайсці новыя аўдыторыі праз графіку, відэа і іншыя нетрадыцыйныя сродкі выяўлення.

Падчас імпрэзы будуць абмяркоўвацца:

1) Праблемы распаўсюду паэзіі ў Беларусі і свеце: чаму вершы трацяць цікавасць у традыцыйных формах і як з гэтым змагацца?

2) Лічбавыя практыкі паэзіі: як сучасныя тэхналогіі могуць дапамагчы паэтам ствараць, публікаваць і даносіць творы да шырокай аўдыторыі.

3) Цікавосткі ў лічбавай паэзіі: прыклады паэзіі ў сацсетках, графічных медыя і відэа – у Беларусі і па-за яе межамі.

4) Досвед аўтара: асабістая практыка ператварэння вершаў у візуальныя формы, як яны становяцца часткай урбаністычнай прасторы і медыя.

5) Дыялог з аўдыторыяй: як сучасныя тэхналогіі даюць магчымасць вершы не толькі чытаць, але і актыўна з імі ўзаемадзейнічаць — праз інтэрактыўныя праекты і калабарацыі.

Гэта мерапрыемства будзе карысным для тых, хто хоча зразумець, як паэзія можа адаптавацца да сучаснасці і знайсці новыя формы выяўлення.

Антось Сівых — мастак, вынаходца і кінематаграфіст. Стварае кіно, а таксама і візуальнае мастацтва на аснове каліграфіі, займаецца гарадскімі даследаваннямі і гарадскімі гульнямі з 2013 году, а таксама вынаходзіць аналагавыя тэхналогіі. Аўтар дакументальных і анімацыйных фільмаў, у тым ліку пра беларусаў («Праз рэйкі», «Гэта дом», «Infocused», «1blin»), і Вершаформаў — тэкстаў і вершаў з розных краін, ператвораных у візуальныя формы, у тым ліку ў прасторах гораду і публічна. Сузаснавальнік Lodka Production. Падрабязнасці дзейнасці тут.

Час мерапрыемстваў GMT+01:00 Цэнтральнаеўрапейскі час CET  (Варшава). Трансляцыя будзе дасяжная ў пазначаныя дату і час у суполцы фестываля ў Facebook і на Youtube-канале.