Паэтычныя чытанні. Дзмітрый Строцаў, Сямён Ханін, Ігар Коцюх, Кятлін Калдмаа. Мадэратар − Андрэй Хадановіч
Арганізатары: Фестываль PRADMOVA
Удзельнікі: Дзмітрый Строцаў, Сямён Ханін, Ігар Коцюх, Кятлін Калдмаа, мадэратар − Андрэй Хадановіч
14 кастрычніка 2023, Вільнюс, 21.00
Кятлін Калдмаа (1970) – эстонская паэтка, аўтарка прозы, перакладчыца і літаратурны крытык. З 2010 г. прэзідэнтка Эстонскага ПЭН-клубу, з 2016 г. сакратарка Міжнароднага ПЭН-клубу. Аўтарка пяці паэтычных зборнікаў. Яе вершы перакладзеныя на 30 моваў.
Ігар Коцюх (1978) – эстонскі дзвюхмоўны паэт і перакладчык. Галоўны рэдактар выдавецтва Kite (з 2007 годы выдаў каля 50 кніг, пераважна паэтыкі і эсэістыкі). Двойчы атрымліваў прэмію “Капітал культуры Эстоніі” за свае паэтычныя кнігі. Вершы перакладаліся больш чым на 15 моваў.
Сямён Ханін (1970) – латвійскі рускамоўны паэт, перакладчык латышскай паэзіі, перформер. Адзін са стваральнікаў тэкст-групы «Арбіта». Удзельнік шматлікіх міжнародных фестываляў, перакладзены на шматлікія мовы. Па-беларуску выйшла кніга выбранай паэзіі “Ўключаючы рэшту” ў перакладах Андрэя Хадановіча (Логвінаў, 2020).
Дзмітрый Строцаў (1963) – беларускі рускамоўны паэт, перакладчык і выдавец. Аўтар шматлікіх паэтычных кніг, вядомы арыгінальнай манерай выканання сваіх вершаў, якую называе “паэтычнымі танцамі”. З 2022 г. жыве ў Берліне, дзе заснаваў выдавецтва беларускай паэзіі “hochroth Minsk”.
Tags: Сямён Ханін, пераклады, паэзія, Кятлін Калдмаа, Ігар Коцюх, Дзмітрый Строцаў, Вільнюс, вершы, Андрэй Хадановіч, 2023,