“Паэтычны рэпартаж” і пераклад як суаўтарства (прэзентацыя паэтычнай кнігі Дзмітрыя Строцава)
Арганізатары: Дзмітрый Строцаў
Удзельнікі: Дзмітрый Строцаў
Час і месца: 30 лістапада 2024, субота, пляцоўка В (аўдыторыя 01B), 18.40-19.20
Кніга Дзмітрыя Строцава “Reportaż poetycki” выйшла ў польскім выдавецтве KEW ў 2024 годзе. Гэта двухмоўны руска-польскі зборнік вершаў, напісаных у аўтарскім жанры “паэтычнага рэпартажу” на працягу апошніх пятнаццаці гадоў. У кнізе аўтар сведчыць аб чалавеку і чалавечнасці ва ўмовах гуманітарнай і палітычнай катастрофы, у абставінах тыраніі і вайны.
Разам з аўтарам “Reportaż poetycki” у Познані прадставяць складальнік і перакладчык кнігі Аляксандр Распопаў, перакладчыцы Ёана Бернатовіч і Наталля Русецкая, перакладчык Томаш Мруз. Удзельнікі прэзентацыі раскажуць пра гісторыю стварэння кнігі і пра паэтычны пераклад як пра форму са-аўтарства ў новых умовах існавання паэтычнага тэксту.