Фестываль інтэлектуальнай кнігі

“Пад асобнымі коўдрамі”: размова пра новую кнігу паэзіі і раман “Самота, што жыла ў пакоі насупраць” Вольгі Гапеевай


Арганізатары: PRADMOVA

Удзельнікі: Вольга Гапеева, Гун-Брыт Колер (Gun-Britt Kohler)

Час і месца: 3 лістапада 2024, нядзеля, анлайн, 14.00-15.00

Ці звязаная схільнасць да меланхоліі са здольнасцю адчуваць прыгажосць і эмпатыю? Чаму самота — вырак сапраўды “чалавечнага” чалавека? Адсутнасць спачування да жывёл, адмаўленне жанчынам і рабам у правах — як ўсё гэта дзіўным чынам жыве ў адной душы і не знаходзіць месца ў іншай? Персанажы рамана Вольгі Гапеевай “Самота, што жыла ў паком насупраць” шукаюць адказу на пытанні, падарожнічаюць, уступаюць у стасункі, даследуюць паралельныя сусветы людзей, жывёлаў і вулканаў.

 

“Пад асобнымі коўдрамі” – новы зборнік вершаў Вольгі Гапеевай, які выйшаў у выдавецтве “Скарына”.

Лонданскія выдаўцы пішуць пра кнігу як “падарожжа па мовах і краінах, рэальнасцях і планетах, дзе меланхолія мяжуе з іроніяй, дзе ёсць месца ўдумлівым разважанням і няпростым пытанням, дзе спалучаецца трагічнае і камічнае, штодзённае і трансцэндэнтнае. Як і ў папярэдніх зборніках, аўтарка застаецца адданай сваім гуманісцкім прынцыпам і фемінісцкім перакананням”.

Удзельніцы: Вольга Гапеева, пісьменніца, перакладчыца, Гун-Брыт Колер (Gun-Britt Kohler), літаратуразнаўца, славістка, прафесарка Універсітэта Ольдэнбург (Нямеччына).

Час мерапрыемстваў GMT+01:00 Цэнтральнаеўрапейскі час CET  (Варшава). Трансляцыя будзе дасяжная ў пазначаныя дату і час у суполцы фестываля ў Facebook і на Youtube-канале.