Фестываль інтэлектуальнай кнігі

“Паўстанне з сябе”. Дыскусія вакол кнігі Ганны Краль “Апярэдзіць Госпада Бога”

Арганізатары: Полацкія лабірынты

Удзельнікі: 

Час і месца: 23 лістапада 2025, нядзеля, Foksal, 11, пляцоўка В, 15.40-16.20

Дыскусія вакол кнігі Ганны Краль “Апярэдзіць Госпада Бога” з удзелам рэдактара і перакладчыка, выдаўцоў.

Выдавецтва Połackija Łabirynty, якое дзейнічае ў Польшчы, выпусціла з друку кнігу польскай пісьменніцы і журналісткі Ганны Краль (Hanna Krall) “Апярэдзіць Госпада Бога” (Zdążyć przed Panem Bogiem) у перакладзе Лявона Баршчэўскага.

Гэтая кніга Ганны Краль, што ўпершыню асобным выданнем выйшла ў 1977 годзе і прынесла аўтарцы сусветную славу, заснаваная на інтэрв’ю з грамадскім дзеячам Марэкам Эдэльманам, у якім ён узгадвае паўстанне ў Варшаўскім гета і сваю працу кардыёлагам.