Фестываль інтэлектуальнай кнігі

П’еса “Каспар Карлінскі” Уладзіслава Сыракомлі па-беларуску: сустрэча з тэатразнаўцай Наталляй Валанцэвіч і перакладчыкам Алесем Плоткам.

Арганізатары: Наталля Валанцэвіч і Алесь Плотка

Удзельнікі: Наталля Валанцэвіч і Алесь Плотка

Час і месца: 2 лістапада 2024, субота, анлайн, 12.00-12.45

На сустрэчы паэт і перакладчык Алесь Плотка і тэатразнаўца Наталля Валанцэвіч пагавораць пра актуальнасць сыракомлеўскіх п’ес у ХІХ ст. і сёння і пра тое, як адбывалася праца над перакладам знакавай драмы Уладзіслава Сыракомлі.

Час мерапрыемстваў GMT+01:00 Цэнтральнаеўрапейскі час CET  (Варшава). Трансляцыя будзе дасяжная ў пазначаныя дату і час у суполцы фестываля ў Facebook і на Youtube-канале.