Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Музычны выступ Znaxtop

Арганізатары: Znaxtop

Удзельнікі: Znaxtop

Час і месца: 1 снежня 2024, нядзеля, пляцоўка В (аўдыторыя 01B), 16.40-17.20

Znaxtop – музычны праект Андрэя Лугіна, аўтара такіх песен, як “Zastacca”, “У сэрцы свабода”. Андрэй раздзяліў выпрабаванні многіх суайчыннікаў, таму яго творчасць раскрывае знаёмыя слухачам перажыванні беларускай душы.

Музыка znaxtop прасякнутая імпульсіўнымі бітамі, а акустычны фармат яшчэ больш раскрывае характар тэкстаў і дакладней перадае эмоцыі.