Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Музычна-мастацкая дзея “Край (не)расстраляных паэтаў”

Арганізатары: Кацярына Ваданосава

Удзельнікі: Кацярына Ваданосава, Аляксандра Канафальская, Ганна Лепяшкевіч, Ігар Палынскі, Стафанія Ваданосава

28 кастрычніка 2023, субота, Беласток (пляцоўка С), 21.30
Імпрэза будзе праходзіць па адрасе: Kardynała Stefana Wyszyńskiego 6A, Białystok

«Прывітанне шчыра — ад душы…

Сіл няма такіх, каб нас перадушыць!»

Восеньскія ночы цьмяныя ды халодныя. З лагчын падымаецца ліпкі туман, неба такое нізкае, нібы вось-вось пакладзецца на шэрую пожню ды застылы лес, на разбіты шлях, старыя вуліцы, маўклівыя дамы… І адчуванне, што час ахутае ўсё забыццём і немасцю, адбярэ памяць і надзею…  Але нават хмары над маўклівым краем, чорныя дрэвы, гарады, кладзішчы, курганы і людзі, якія жылі на гэтай зямлі, апявалі яе, пісалі пра яе вершы — гэта і ёсць наша памяць. Яе не адабраць, не сцерці, не знішчыць. Мы не забудземся пра тых, хто калісьці глядзеў у невідушчыя вочы Восені, на жоўты пясочак ці на вільготную сцяну цёмнага каземата за секунды да стрэлу ў сваю патыліцу.

На канцэрце мы згадаем тых, хто загінуў у гэтую страшную ноч 1937 года — там, на Радзіме. А мы — пайшлі ў свет, разляцеліся па зямлі, але кожнай косткай, кожным нервам цягнемся да родных магіл і памятаем.

Кацярына Ваданосава — вакал, духавыя, бас-гітара.
Аляксандра Канафальская — пескаграфія, выцінанка.
Ганна Лепяшкевіч — цымбалы.
Ігар Палынскі — гітара.

Стафанія Ваданосава — скрыпка, вакал.

Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года — чорная, страшная дата ў гісторыі Беларусі. Менавіта тады ў засценках НКУС адбыўся расстрэл больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай і культурнай эліты. Цяпер мы называем гэтую дату Ноччу паэтаў. І штогод згадваем тых, хто быў знішчаны, закатаваны, рэпрэсаваны за любоў да Радзімы, мовы, культуры. Пакуль у розных гарадах, краінах, на розных кантынентах чытаюць іх вершы, спяваюць песні на іх словы, гэтыя людзі не знікнуць. Яны і зараз могуць гаварыць, але ўжо нашымі галасамі.

Дадаць падзею ў гугл-каляндар

Tags:

чорная ночСтэфанія Ваданосаварэпрэсііпаэтыноч паэтаўнерасстраляныяКацярына ВаданосаваІгар ПалынскіГанна ЛепяшкевічБеластокАляксандра Канафальская20231937