“Мова як герой эпасу: Толкін у беларускіх перакладах”
Арганізатары: Марына Казлоўская
Удзельнікі: Ігар Кулікоў, Андрэй Строцаў, Андрэй Хадановіч
Час і месца: 16 лістапада 2024, субота, пляцоўка А (ul. Foksal, 11), 15.20-16.20
Джон Роналд Руэл Толкін – не толькі аўтар аднаго з самых чытаных у ХХ-ХХІ ст. раманаў і стваральнік аднаго з самых папулярных у сучаснасці літаратурных жанраў і свайго ўнікальнага мастацкага сусвету. Геніяльны прафесар-лінгвіст яшчэ і “ажывіў” гэты сусвет, даўшы яго насельнікам шматлікія мовы ўласнага вынаходніцтва. Гэтыя мовы – і феномен Мовы як такой – робяцца паўнавартаснымі героямі твора, захапляючы чытачоў і ставячы задачы перакладчыкам.
Падставай для дыскусіі стала з’яўленне новага беларускага перакладу “Валадара пярсцёнкаў”, які выканаў паэт Ігар Кулікоў. Яго публікацыя выклікала рэфлексіі беларускага толкіназнаўца Андрэя Строцава, што разам з перакладчыкам паразважае пра загадкі і выклікі культавага тэксту і яго перастварэнне па-беларуску. Мадэратар дыскусіі – Андрэй Хадановіч.