Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Мова травы: што такое эка-пісьмо? (лабараторыя фемінісцкага пісьма “Расцяжэнне”)

Арганізатары: лабараторыя фемінісцкага пісьма "Расцяжэнне"

Удзельнікі: Марыя Гуліна, Марыя Дзербічава, Дар'я Трайдэн, Тоні Лашдэн

Час і месца: 3 лістапада 2024, нядзеля, анлайн, 19.00-20.00

Што такое “прырода” і як пісаць пра яе чулліва? На гэтай дыскусіі мы паразважаем з сучаснымі беларускімі аўтаркамі пра тое, якім можа быць эка-пісьмо ў беларускіх рэаліях і якія новыя перспектывы дае такі тып пісьма.

Падчас сустрэчы абмяркуем:
1)  Што такое эко-пісьмо і якія прыклады можна знайсці ў сучаснай беларускай літаратуры,
2) Якія стратэгіі: моўныя, сюжэтныя, ідэалагічныя – знаходзяць аўтаркі для таго, каб пісаць пра прыроду без аб’ектывацыі,
3) Ці можа эка-пісьмо паўплываць на экалагічны крызіс і ці павінна літаратура браць на сабе адказнасць за гэта?

Удзельні:цы: Дар’я Трайдэн, Марыя Гуліна, Марыя Дзербічава, фасілітатар:ка Тоні Лашдэн.

Час мерапрыемстваў GMT+01:00 Цэнтральнаеўрапейскі час CET  (Варшава). Трансляцыя будзе дасяжная ў пазначаныя дату і час у суполцы фестываля ў Facebook і на Youtube-канале.