Мова 404: каланіяльныя пераемнасці і практыкі супраціву
Арганізатары: Fem*Bridging Cultures, Europäische Medien Initiative; Fem.Cultural Network
Удзельнікі: Аліна Нагорная, Яня Равяка, Кацярына Яворская
Час і месца: 19 кастрычніка 2024, субота, пляцоўка В, 15.00-16.00
У кнізе Аліны Нагорнай “Мова 404” сабраны досвед шматлікіх людзей, якія сутыкнуліся з моўнай дыскрымінацыяй у Беларусі. Праз прызму гісторыі і прыклады з паўсядзённасці кніга ўздымае тэму каланізацыі беларускай мовы і тое, якім чынам каланіяльныя наратывы праяўляюцца ў сучаснасці.
У межах імпрэзы адбудзецца анлайн-дыскусія з аўтаркай Алінай Нагорнай. Акрамя таго, некаторыя ўрыўкі з кнігі будуць прачытаны па-беларуску і ў нямецкім перакладзе.
Удзельніцы: Аліна Нагорная (анлайн), мадэратарка Яня Равяка, тэксты чытае Кацярына Яворская.
Мовы: беларуская і нямецкая.
Fem*LanguagEncounters ад Fem*BridgingCultures (EMI e.V.) праходзіць пры падтрымцы МЗС Германіі ў рамках Праграмы супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю.