LITARANOTY: музычна-паэтычны праект
Арганізатары: PRADMOVA
Удзельнікі: Віктар Сямашка, Фрыдрых Самотны, Ганна Шакель, Уладзь Лянкевіч, Раман Жарабцоў
Час і месца: 30 лістапада 2024, субота, пляцоўка С (кавярня MY, Fredry 5/3a), 20.00
LITARANOTY – гэта музычна-літаратурны праект, у межах якога дзеля супольнай дзеі яднаюцца сучасныя літаратары і літаратаркі ды музыкі-імправізатары. Часта ў працэсе слоўна-гукавога перформансу высвятляецца, што гэта адныя і тыя ж асобы. Музыкі ткуць меладычны і шумавы габелен, паўзверх якога сэнсавымі акцэнтамі гучаць паэтычныя меладэкламацыі. Склад удзельнікаў пераменлівы і гнуткі.
У Познані выступяць: Віктар Сямашка, Фрыдрых Самотны, Ганна Шакель, Уладзь Лянкевіч, Раман Жарабцоў. Выступ ўяўляе сабой ліючуюся форму, таму гледачоў у працэсе могуць чакаць незапланаваныя госці.