Лекцыя Алега Дзярновіча “Археалагічныя адкрыцці сезону 2023-2024 гадоў у Беларусі”
Арганізатары: Алег Дзярновіч
Удзельнікі: Алег Дзярновіч
Час і месца: 30 лістапада 2024, субота, пляцоўка В (аўдыторыя 01B), 16.35-17.35
За апошнія два гады ў Беларусі былі зробленыя вельмі важныя археалагічныя адкрыцці, якія яшчэ патрабуюць свайго асэнсавання. Але можна сцвярджаць, што пэўныя канцэпцыі і ўяўленне пра найдаўнюю гісторыю нашага краю прыйдзецца пераглядаць ці ўдакладняць.
Гэта тычыцца такіх фундаментальных тэмаў, як засяленне продкамі першабытнага чалавека нашай часткі Еўропы; уяўленняў пра ўзнікненне раннегарадской цывілізацыі ў Х ст. н.э. (Менка); надзеі прачытаць ДНК-код рагвалодавічаў; новы погляд на сацыяльную і этна-канфесійную структуру ранняй Літвы (“Літвы да Міндоўга”); змена ўяўленняў пра першыя рэгулярныя замкі (замкі-кастэлі) Вялікага Княства Літоўскага.