Ці магчыма беларусу перарасці свае даўнія страхі? Узброены стыхійны супраціў сялян падчас пасляваеннай калектывізацыі і саветызацыі ў кнізе Змітра Бартосіка “Забіць упалмінзага”.
Арганізатары: Зміцер Бартосік
Удзельнікі: Зміцер Бартосік
Час і месца: 11 кастрычніка 2025, клуб "Павільёнас" (Pylimo g. 21B), 11.30-12.00
Зміцер Бартосік распавядзе невядомыя гісторыі часоў савецкай і нямецкай акупацыі, якія склалі кнігу “Быў у пана верабейка гаварушчы”. Кніга была ўганараваная ў 2017-м годзе Прэміяй Гедройця, яе сёлета перавыдаў фонд “Камунікат”.
Акрамя таго, аўтар прэзентуе сваю апошнюю работу “Забіць Упалмінзага”. А таксама пазнаёміць публіку з урыўкамі са сваёй новай кнігі – зборніка жыццёвых анекдотаў з часоў першых гадоў нашай незалежнасці.