Калаж як досвед: эксперымент і разнявольванне: майстар-клас Ірыны Арахоўскай (патрабуецца рэгістрацыя)
Арганізатары: Ірына Арахоўская
Удзельнікі: Ірына Арахоўская, фатографка, візуальны сторытэллер
Час і месца: 16 лістапада, субота, пляцоўка С (Беларускі Моладзевы Хаб, ul. Dożynkowa, 6a), 18.30-20.00
На майстар-класе Ірыны Арахоўскай вы даведаецеся пра тое, што такое калаж, як ён уплывае на масавую культуру, палітыку і выкарыстоўваецца ў містыфікацыях, інтэр’еры ды медыя, а таксама зробіце свой калаж у змяшаных тэхніках. Ірына распавядзе, як дзякуючы калажу можна працаваць з хатнім архівам і аздобіць свой інтэр’ер напамінкамі з адпачынкаў.
Сустрэча будзе цікавая і для творчых людзей, і для тых, хто ніколі не займаўся мастацтвам. Творчая атмасфера дапаможа вам натхніцца на новыя ідэі.
Для ўдзелу патрэбуецца рэгістрацыя (колькасць месцаў абмежаваная).