Фестываль інтэлектуальнай кнігі

“Гід па фемінізацыі беларускай мовы”: дыскусія ад Fem*Bridging Cultures і выдавецтва Skaryna Press

Арганізатары: Fem*Bridging Cultures, Europäische Medien Initiative; Fem.Cultural Network ў супрацы з выдавецтвам Skaryna Press (Лондан).

Удзельнікі: Уладзіслав Гарбацкі, мадэратарка Яня Равяка

Час і месца: 20 кастрычніка 2024, нядзеля, пляцоўка В, 16.30-17.30

Публічная дыскусія з сацыялінгвістам, палітолагам і перакладчыкам Уладзіславам Гарбацкім з нагоды перавыдання ягонай кнігі “Гід па фэмінізацыі беларускай мовы” (Skaryna Press 2024), якая стала вынікам шматгадовага даследавання. У межах імпрэзы Уладзіслаў распавядзе пра важнасць фемінітываў у мове з сацыялінгвістычнай перспектвы, іх уласцівыя спосабы ўтварэння ў беларускай мове, а таксама прывядзе сучасныя і гістарычныя прыклады фемінітываў.

Імпрэза ладзіцца ў супрацы Fem*Bridging Cultures (Берлін) і выдавецтва Skaryna Press (Лондан). Мадэратарка сустрэчы – Яня Равяка.

Мова: беларуская.

Fem*LanguagEncounters ад Fem*BridgingCultures (EMI e.V.) праходзіць пры падтрымцы МЗС Германіі ў рамках Праграмы супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю.