“Гендар і матэрыяльная/нематэрыяльная праца”: прэзентацыя тэматычнага нумара часопіса “Топас” (#2, 2023)
Арганізатары: Цэнтр гендарных даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ, Вільня)
Удзельнікі: Альміра Усманава, Алена Гапава, Марына Ментусава, Яна Санько
Час і месца: 2 лістапада 2024, субота, анлайн, 13.00-14.30
Тэма гэтага выпуску часопіса, сфармуляваная як “Гендар і матэрыяльная/нематэрыяльная праца”, падкрэслівае складаныя ўзаемаадносіны паміж гендарам, працай і тэхналогіямі ў сучасным грамадстве. Адштурхоўваючыся ад гэтай праблематыкі, але не абмяжоўваючыся ёю, мы хочам абмеркаваць бягучы стан гендарных даследаванняў, якія імкнуцца захаваць сувязь з беларускім кантэкстам і займаюцца асэнсаваннем стану беларускага грамадства пасля 2020 года.
Дыскусія закране наступныя пытанні:
1) З якімі палітычнымі рызыкамі і з якімі канцэптуальнымі і метадалагічнымі складанасцямі сутыкаюцца сёння гендарныя даследчыцы, якія працуюць з беларускім кантэкстам?
2) Якія тэмы і якія магчымасці для вытворчасці ведаў знаходзяцца ў фокусе беларускіх гендарных даследаванняў пасля 2020 года? З якімі пагрозамі і выклікамі яны сутыкаюцца?
3) Як фемінісцкая і/ці гендарная тэорыя дапамагаюць аналізаваць розныя формы жаночай працы ў сучасным лічбавым грамадстве?
4) Якія новыя формы супраціву і салідарнасці прапануюць беларускія гендарныя даследаванні ў барацьбе за гендарную роўнасць і справядлівы падзел працы (у лічбавую эпоху)?
Арганізатар — Цэнтр гендарных даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ, Вільня).
Удзельніцы:
Альміра Усманава – каардынатарка Цэнтра гендэрных даследаванняў ЕГУ, прафесар Акадэмічнага дэпартамента сацыяльных навук.
Алена Гапава – дацэнтка кафедры сацыялогіі Western Michigan University (ЗША), заснавальніца Цэнтра гендэрных даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Мінск/Вільня).
Марына Ментусава – гендэрная даследчыца, стыпендыятка даследчага гранта Women in Tech, заснавальніца і CEO кансалтынгавай кампаніі “Gender Equality Management”.
Яна Санько – даследніца, паэтка, фасілітатарка, даследчыца досведу працы беларускіх мігрантак з РДУГ (ADHD) у IT у межах лабараторыі Women in Tech.
Час мерапрыемстваў GMT+01:00 Цэнтральнаеўрапейскі час CET (Варшава). Трансляцыя будзе дасяжная ў пазначаныя дату і час у суполцы фестываля ў Facebook і на Youtube-канале.