Гартаючы альбом этнаграфічнай экспедыцыі Вацлава Ластоўскага (трансляцыя на Youtube)
Арганізатары: Бібліятэка Францыска Скарыны
Удзельнікі: Караліна Мацкевіч, Ігар Іваноў, Вольга Лабачэўская
Час і месца: 2 лістапада 2024, субота, анлайн, 17.10-19.00
Да 140-годдзя мысляра і энцыклапедыста Вацлава Ластоўскага ў Лондане быў выдадзены альбом фотаздымкаў этнаграфічнай экспедыцыі 1928 г. на Случчыну і Мазыршчыну.
Экспедыцыя паспела зафіксаваць традыцыйную народную культуру беларускай вёскі напярэдадні індустрыялізацыі, якая назаўсёды змяніла быт, лад жыцця і народную архітэктуру. Доўгі час матэрыялы экспедыцыі лічыліся страчанымі падчас Другой сусветнай вайны. 270 здымкаў экспедыцыі, аднак, захаваліся ў Беларускай бібліятэцы і музеі імя Францішка Скарыны ў Лондане, і нарэшце іх рэпрадукцыі атрымалася апублікаваць у адным альбоме.
Падчас імпрэзы, якая будзе транслявацца са Скарынаўскай бібліятэкі, будзе паказаны арыгінальны фотаальбом, а аўтары яго перавыдання распавядуць пра лёс матэрыялаў экспедыцыі, пра альбом фотаздымкаў, што захоўваецца ў Лондане, і аб працы над выданнем іх рэпрадукцый.
Падрабязней пра альбом і яго ўзнаўленне можна прачытаць тут.
Удзельнікі: Караліна Мацкевіч, Ігар Іваноў, Вольга Лабачэўская.
Час мерапрыемстваў GMT+01:00 Цэнтральнаеўрапейскі час CET (Варшава). Трансляцыя будзе дасяжная ў пазначаныя дату і час у суполцы фестываля на Youtube-канале.