Гарадскія метафізікі: Гомель – Мінск – Вільня. Размова Югасі Каляды, І. Б. і Сяргея Харэўскага пра міф(ы) горада ў сучаснай беларускай прозе
Арганізатары: PRADMOVA
Удзельнікі: І. Б., Югася Каляда, Сяргей Харэўскі
Час і месца: 10 кастрычніка 2025, Беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20), 19.00-20.00
Югася Каляда жыве ў Вільні, любіць Мінск, піша пра Гомель. І. Б. піша пра Берлін і Вільню, жыве ў Менску, любіць Новы Свержань. У размове з Сяргеем Харэўскім аўтары “Адама Клакоцкага…” і “Перамены месцаў” будуць шукаць метафізічныя карані сваіх гарадскіх страхаў і мілосцяў і тлумачыць, як з усяго гэтага нараджаецца літаратура.