Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Прэзентацыя новых кніг філасофскай серыі “Галерэя чалавечай думкі” – Вітгенштайн, Бэргсон, Інгардэн

Арганізатары: PRADMOVA

Удзельнікі: З удзелам перакладчыкаў, рэдактараў, выдаўцоў

Час і месца: 12 кастрычніка 2025, клуб "Павільёнас" (Pylimo g. 21B), 13.10-13.50

Новыя кнігі серыі “Галерэя чалавечай думкі” аб’ядноўваюць тры розныя філасофскія погляды. У “Трактаце” Вітгенштэйна асэнсоўваюцца межы мовы і мыслення, у эсэ Бэргсона “Смех” разглядаецца роля камічнага ў жыцці грамадства, а Раман Інгардэн у “Пра пераклады” разважае пра праблемы і каштоўнасці перакладу тэкстаў.

Разам гэтыя працы даюць шырэйшае разуменне сувязі мовы, культуры і чалавечага досведу.