“Функцыянаванне аўтаркі ў новых умовах”: сустрэча з пісьменніцай Вольгай Гапеевай
Арганізатары: Skaryna Press
Удзельнікі: Вольга Гапеева, Уладзіслаў Гарбацкі
Час і месца: 22 лістапада 2025, субота, Foksal, 11, пляцоўка А, 12.20-13.00
Сустрэча з паэткай, пісьменніцай, лінгвісткай Вольгай Гапеевай з нагоды перавыдання кніг прозы “Самота” і “Кэмэл-трэвэл” у выдавецтве “Скарына”. Вольга раскажа, як ёй працуецца і жывецца ў эміграцыі ў Нямеччыне, як яна функцыянуе ў новых умовах, піша і рыхтуе новыя тэксты па-нямецку.
Гутарку з пісьменніцай вядзе пісьменнік і адзін з рэдактараў “Скарыны” Уладзіслаў Гарбацкі.