“Філасофія, якая прамаўляе па-беларуску”. Прэзентацыя серыі “Галерэя чалавечай думкі” выдавецтваў Змітра Коласа і “Энцыклапедыкс”
Арганізатары: Фестываль PRADMOVA
Удзельнікі: Павел Баркоўскі, N.F., Пётра Рудкоўскі, Лявон Баршчэўскі, Валянцін Акудовіч
7 кастрычніка 2023, Варшава (пляцоўка А), 12.45-14.05
Ці патрэбная філасофія па-беларуску і ці здольная беларуская мова карыстацца адмысловай тэрміналогіяй? Ці трэба нам перакладаць кнігі, лёгка даступныя ў перакладах на расійскую ці іншыя зразумелыя беларусам мовы?
Што стварае і спрычыняе ландшафт беларускага мыслення? Ці лёгка быць перакладчыкам чужых думак? Над гэтымі і іншымі нязручнымі пытаннямі паразважаюць Павел Баркоўскі, N.F., Пётра Рудкоўскі, Лявон Баршчэўскі, Валянцін Акудовіч.
Tags: Энцыклапедыкс, філасофія, Пётра Рудкоўскі, Павел Баркоўскі, Лявон Баршчэўскі, Зміцер Колас, галерэя чалавечай думкі, Варшава, Валянцін Акудовіч, N.F, 2023,