“Феномен бук-ток літаратуры”. Адкрыты дыскусійны клуб з удзелам Насты Карнацкай і Макара Валынкіна
Арганізатары: PRADMOVA
Удзельнікі: Наста Карнацкая, Макар Валынкін
Час і месца: 26 кастрычніка 2025, Беларуская клубоўня (5. května 32, Praha 4-Nusle), 17.10-17.50
Адкрыты дыскусійны клуб аб’яднае перакладчыцу Насту Карнацкую і пісьменніка Макара Валынкіна. Удзельнікі абмяркуюць, як платформа TikTok уплывае на сучаснае чытанне і папулярызацыю кніг. А таксама разгледзяць трэнды, выклікі і будучыню літаратурнага дыскурсу ў сацыяльных сетках.