Фемінізацыя беларускай мовы і іншыя выклікі гендэрнай лінгвістыкі: прэзэнтацыя двух выданняў выдавецтва “Скарына”
Арганізатары: Выдавецтва "Скарына"
Удзельнікі: Уладзіслаў Гарбацкі, Ігар Іваноў
Час і месца: 1 снежня 2024, нядзеля, пляцоўка А (аўдыторыя С2), 14.00-14.30
Прэзэнтацыя двух навуковых выданьняў – „Фэмінізацыя беларускай мовы“ і “Гіда па фэмінізацыі беларускае мовы” – прысьвечаная аналізу жаночых агентыўна-прафэсійных назваў (Nomina agentis) у беларускай мове як у гістарычнай пэрспэктыве (у старабеларускай мове), так і ў двух узусах сучаснай беларускай мовы (тарашкевіцы і афіцыйнага правапісу).
Апрача аналізу прычынаў маргіналізацыі фэмінітываў, а таксама шляхоў і мэханізмаў па іх дэмаргіналізацыі, у цэнтры прэзэнтацыі паўстаюць іншыя бакі шырэйшай зьявы – “інклюзіўнага пісьма”.
Удзельнікі: Уладзіслаў Гарбацкі, Ігар Іваноў.