Эпасы народаў свету ў сучасным беларускім прачытанні: пераклад і асэнсаванне
Арганізатары: PRADMOVA
Удзельнікі: З удзелам перакладчыкаў, рэдактараў, выдаўцоў
Час і месца: 11 кастрычніка 2025, клуб "Павільёнас" (Pylimo g. 21B), 16.00-16.30
Размова будзе прысвечаная чатыром вялікім эпасам — “Энеідзе”, “Іліядзе”, “Попаль-Вух” і “Спеву пра майго Сіда”. Удзельнікі абмяркуюць іх падабенства і адрозненні, пытанні перакладу і сучаснага чытання гэтых твораў. Сустрэча адкрытая для ўсіх, асабліва чакаюць мысляроў і перакладчыкаў.