Фестываль інтэлектуальнай кнігі

“Еўрапейскі Паноптыкум ХХІ стагоддзя: досвед турэмнага зняволення, траўмы і шнары з ім звязаныя, а таксама досвед далікатнага супраціву гвалту ў сучаснай Беларусі”

Арганізатары: PRADMOVA

Удзельнікі: Вольга Бубіч, Ёганэс Кірстэн, Ваня Мюлер, Кардэлія Дворак. Мадэратар — Фелікс Акерман

Час і месца: 20 кастрычніка 2024, нядзеля, пляцоўка А, 16.00-17.30

Беларускія турмы і ізалятары сёння навяваюць успаміны пра самыя жорсткія рэпрэсіўныя практыкі ХХ стагоддзя, дзе людзі сутыкаюцца з жорсткім абыходжаннем, гвалтам, здзекамі і давядзеннем да смерці. Ці з’яўляецца гэта працягам практык гвалту і ўлады савецкай эпохі або перад намі нешта новае, ці перажыло беларускае грамадства наступствы сталінскіх рэпрэсій? Як гэты вопыт уздзейнічае на асобных людзей і на беларускае грамадства ў цэлым, наколькі гэта вопыт траўмы экзістэнцыйна значны на ўсіх узроўнях, у чым магчымы залог устойлівасці і супраціўлення актам брутальнага гвалту і зневажання правоў чалавека ў сучасных умовах? Якая тэрапія будзе неабходна грамадству і людзям пасля? Наколькі вялікая роля тут міжнароднай салідарнасці і ці чуваць галасы беларускіх палітвязняў па-за межамі Беларусі, што яны значаць для Нямеччыны?

З удзелам Вольгі Бубіч, Ёганэса Кірстэна, Вані Мюлера, Кардэліі Дворак. Мадэратар — Фелікс Акерман.