“Дзюна” і Беларусь: прэзэнтацыя беларускага перакладу культавага рамана Фрэнка Герберта
Арганізатары: PRADMOVA
Удзельнікі: Ігар Кулікоў, Андрэй Строцаў, Андрэй Янушкевіч
Час і месца: 12 кастрычніка 2025, клуб "Павільёнас" (Pylimo g. 21B), 15.10-15.50
Сустрэча прысвечаная выхаду культавага рамана Фрэнка Герберта па-беларуску. Раман, у якім закранаюцца тэмы экалогіі, культуры, барацьбы за ідэнтычнасць і супраціву імперыям, знаходзіць асаблівае гучанне ў беларускім кантэксце. Пра тое, як “Дзюна” рэзаніруе з нашай гісторыяй і сучаснасцю, распавядуць Ігар Кулікоў, Андрэй Янушкевіч і Андрэй Строцаў.