Фестываль інтэлектуальнай кнігі

“Дзікае паляванне караля Стаха: вершы да оперы”. Прэзентацыя кнігі і размова з аўтарам Андрэем Хадановічам

Арганізатары: PRADMOVA

Удзельнікі: Андрэй Хадановіч, Марына Казлоўская

Час і месца: 30 лістапада 2024, субота, пляцоўка А (аўдыторыя С2), 17.20-18.40

Вершы Андрэя Хадановіча да оперы “Дзікае паляванне караля Стаха” паўсталі ў супрацы паэта з кампазітаркай Вольгай Падгайскай, якая напісала новы музычны твор паводле культавай аповесці Уладзіміра Караткевіча.

Прэм’ера адбылася ў верасні 2023 года ў Лондане на сцэне міжнароднага цэнтра мастацтваў Barbican у пастаноўцы Наталлі Каляды і Мікалая Халезіна, з удзелам беларускім акцёраў “Свабоднага тэатра” і ўкраінскіх оперных спевакоў і спявачак. Цяпер вершаваны тэкст выходзіць асобнай кнігай у выдавецтве “Gutenberg”.

Падчас яе прэзентацыі аўтар прачытае шэраг натхнёных Караткевічам зонгаў і адкажа на пытанні літаратуразнаўцы Марыны Казлоўскай. Чаму Караткевіч і сёння найактуальнейшы для нас аўтар? Ці адгукнулася “Дзікае паляванне” на рэпрэсіі ў Беларусі і вайну супраць Украіны? Як класічная проза пераўвасаблялася ў вершы, а ўкраінскія зоркі вучыліся спяваць па-беларуску?