“Дзіцячы час”: сустрэча з пісьменнікам Канстанцінам Чарухіным
Арганізатары: PRADMOVA
Удзельнікі: Канстанцін Чарухін
Час і месца: 30 лістапада 2024, субота, пляцоўка А (аўдыторыя С2), 15.35-16.10
Сустрэча з аўтарам апавяданняў і дзіцячай аповесці “Зорка і злодзей” (“Звезда и вор”), якая рыхтуецца выдавецтвам “Лысы чэрап”.
“Усё пачалося з таго, што вандроўны прадавец непатрэбных істотаў прадаў Трыстану і Ізольдзе яйка аксітанскага фенікса. Добры падарунак будзе ўнукам, якія сабраліся на лета да сваіх прабацькоў. Якраз навукоўцы абвясцілі, што да Зямлі рухаецца дзіўная зорка Артэмісія, вельмі маленькая, не большая за футбольны мяча – ніяк нельга прапусціць яе падзенне. Ды толькі вось у дачным пасёлку аб’явіўся таямнічы злодзей у чырвонай шапцы, закручанай як ракавіна вінаграднага смаўжа, і падобна, што ён захацеў папсаваць жыццё ўсім навокал.
Як Туве Янсан, Ханс Андэрсан і іншыя сапраўдныя казачнікі Канстанцін Чарухін адкрывае ў сваім рамане свет не толькі нястрымнай выдумкі, але і чароўнай тугі, што робіць кнігу яркім узорам той дзіцячай прозы, якая падыходзіць таксама і дарослым”.
Замовіць кнігу можна па наступных спасылках: