Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Дзіцячая кніга ў эміграцыі знешняй і ўнутранай: Андрэй Скурко і Воля Кузьміч прэзентуюць серыю кніжак-кардонак

Арганізатары: Gutenberg Publisher

Удзельнікі: Андрэй Скурко, Воля Кузьміч

Час і месца: 1 снежня 2024, нядзеля, пляцоўка В (аўдыторыя 01B), 12.35-13.20

Як нараджаюцца дзіцячыя кнігі: ад тэкстаў да малюнкаў, мультфільмаў і песень. Аўтары серыі кардонных кніжак прадставяць новую, “Стукі-грукі — што за гукі? Вершы пра інструменты”, раскажуць пра трэцюю, якая яшчэ малюецца, і падзеляцца творчымі сакрэтамі.

Андрэй Скурко – дзіцячы пісьменнік, перакладчык, рэдактар і журналіст. Аўтар кніг “Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў”, “Хто жыве ў гаражы”, “Стукі-грукі што за гукі”, “Хачу ўмець чытаць. Вершаваная азбука”.

Воля Кузьміч – мастачка, аніматарка і ілюстратарка. Ілюстратарка кніг “Хто жыве ў гаражы” і “Стукі-грукі што за гукі”.