“Дзень роўны жыццю”: творчы вечар Андрэя Хадановіча
Арганізатары: PRADMOVA
Удзельнікі: Андрэй Хадановіч
Час і месца: 26 кастрычніка 2025, Беларуская клубоўня (5. května 32, Praha 4-Nusle), 20.30-21.30
Вядомы паэт і перакладчык, які некалькі гадоў не быў у Празе і трохі па ёй засумаваў, пакажа пражскім беларусам і ўсім зацікаўленым старыя і зусім новыя вершы, прывязе і прадставіць тры апошнія паэтычныя кнігі, сярод якіх і лібрэта “Дзікае паляванне караля Стаха: вершы да оперы”, а таксама заспявае пад гітару, у тым ліку вядомыя хіты, якія пераклаў на беларускую, ад Леанарда Коэна да Яраміра Ногавіцы і “Муроў”.