Фестываль інтэлектуальнай кнігі

“Дыялогі з Сізіфам. Камень беларускага мыслення”: размова з Валянцінам Акудовічам пра новую кнігу, філасофію і Беларусь

Арганізатары: Фестываль PRADMOVA

Удзельнікі: Валянцін Акудовіч

29 кастрычніка 2023, нядзеля, Беласток (пляцоўка А), 19.00 – 19.40

Філосаф і літаратар Валянцін Акудовіч – легендарная постаць для беларускага культурнага ландшафту. Аўтар метафары “Архіпелаг Беларусь”, знакавых кніг “Код адсутнасці”, “Дыялогі з Богам” адмыслова едзе ў Варшаву, каб пагаварыць пра сваю новую кнігу, якая неўзабаве мусіць выйсці ў выдавецтве “Логвінаў”. Падчас сустрэчы пагаворым пра вусціш і прыцягальнасць нішто, філасофію і мысленне. І канешне, пра Беларусь.

Дадаць падзею ў гугл-каляндар

 

Tags:

размовадыялогі з СізіфамВалянцін АкудовічБеласток2023