Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Дыскусія “Як творчасць дапамагае перажываць палітычнае зняволенне?”

Арганізатары: Праваабарончы цэнтр "Вясна"

Удзельнікі: Андрэй Войніч, былы палітвязень; Марына Касталянчанка, праваабаронца ("Вясна"); Наталля Скібская, псіхалагіня, псіхатэрапеўтка

Час і месца: 11 кастрычніка 2025, клуб "Павільёнас" (Pylimo g. 21B), 12.40-13.20

Дыскусія будзе прысвечана таму, як мастацтва і творчасць становяцца сродкам супраціву і самазахавання ў зняволенні. Удзельнікі абмяркуюць асабістыя і калектыўныя практыкі, якія дапамагаюць перажыць ізаляцыю і захаваць годнасць праз слова, малюнак ці музыку.