Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Дыскусія вакол выдання “DESCENT INTO THE MARSH: кніга-архіў пра пратэсты ў Ганконгу і Беларусі”

Арганізатары: Skaryna Press

Удзельнікі: Леся Пчолка і Ігар Іваноў

Час і месца: 11 кастрычніка 2025, клуб "Павільёнас" (Pylimo g. 21B), 14.40-15.10

Прэзентацыя кнігі “Descent into the Marsh”, у якой аўтарка даследуе пратэсты ў Беларусі і Ганконгу як сучасныя формы супраціву ва ўмовах лічбавага кантролю. Сем раздзелаў, праілюстраваных фатаграфіямі, раскрываюць агульныя сімвалы і тактыкі пратэстаў — ад жэстаў салідарнасці да мастацкіх формаў супраціву.

Кніга таксама аналізуе абмен рэпрэсіўнымі практыкамі паміж рэжымамі Кітая і Беларусі на дзяржаўным узроўні. Кніга “Descent into the Marsh” — гэта візуальны архіў няздзейсненых, але незабытых падзей, які падкрэслівае імкненне да свабоды і годнасці.

Прэзентацыя адбудзецца з удзелам аўтаркі кнігі Лесі Пчолкі і выдаўца Skaryna Press Ігара Іванова.