Дыскусія “Літва ці Летува: спрэчныя пытанні беларуска-літоўскіх стасункаў у гісторыі і феномен ліцвінізму”
Арганізатары: Фестываль PRADMOVA
Удзельнікі:
15 кастрычніка 2023, Вільнюс, 16.50 – 18.10
Чым з’яўляецца ВКЛ? Гэта экспансія балцкіх плямёнаў на ўсход, славянскіх на захад або палітычнае аб’яднанне балцкіх і славянскіх (русінскіх) этнасаў? Ці могуць быць Міндаўг, Гедымін, Альгерд і Вітаўт адначасова беларускімі і літоўскімі героямі? Гістарычныя Жамойція, Аўкштація і сучасная Рэспубліка Літва: якія паміж імі дачыненні?
Ідэя канфедэрацыі ВКЛ на пачатку 20 ст. і пасля распаду Расійскай імперыі: чаму гэты праект не атрымаўся? Літоўска-беларуская ССР і Сярэдняя Літва – чые гэта былі палітычныя праекты і ці спрыялі яны літоўска-беларускім зносінам? Ці можа ідэя Балта-чарнаморскага саюза аб’яднаць народы былога ВКЛ сёння ў сувязі з актуальнымі выклікамі і пагрозамі? “Вільня наша” і “беларуская віленшчына” – наколькі пагроза з боку руху ліцвінізму і магчымага рэваншызму беларусаў рэальная на сёння? Што такое ліцвінізм і якое яго месца ў беларускім грамадстве і ідэалогіі?
Tags: ліцвінізм, Літва, Летува, дыскусія, гісторыя, Вільнюс, Беларусь, 2023,