Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Дыскусія “Ле(ё)с літаратурных падкастаў: беларускі выпадак на фоне сусветных трэндаў. Разважаюць Наста Карнацкая і Кацярына Трубовіч

Арганізатары: PRADMOVA

Удзельнікі: Наста Карнацкая і Кацярына Трубовіч

Час і месца: 11 кастрычніка 2025, клуб "Павільёнас" (Pylimo g. 21B), 13.50-14.40

Дыскусія аб’яднае беларускіх падкасцерак Насту Карнацкую (“Bellit”) і Кацярыну Трубовіч (“Кніжныя размовы”). У цэнтры размовы — развіццё і выклікі літаратурных падкастаў у Беларусі, а таксама іх месца ў сусветным кантэксце. Мерапрыемства адкрые прастору для абмеркавання будучыні гэтага фармату і яго ролі ў папулярызацыі літаратуры.