Дыскусія “Кніжны бізнес: каму патрэбная беларуская кніга ў эміграцыі?” з удзелам беларускіх выдаўцоў
Арганізатары: Фестываль PRADMOVA
Удзельнікі: Мадэратар − Валер Булгакаў
29 кастрычніка 2023, нядзеля, Беласток (пляцоўка А), 15.35 – 16.35
На сёння ў Беларусі засталося вельмі мала незалежных выдавецтваў, а дзяржаўныя не могуць “нарадзіць” анічога падобнага на літаратуру. Ці можа беларускае выдавецтва быць фінансава паспяховым у эміграцыі? Якія кнігі карыстаюцца найбольшым попытам? Навошта папяровая кніга “бяздомнаму” эмігранту? Ці працуюць лічбавыя фарматы? Гутарка з практыкамі – беларускімі выдаўцамі, мадэратар – Валер Булгакаў.
Tags: эміграцыя, кніжны бізнес, кнігадрукаванне, кнігавыданне, выдавецтва, Беласток, беларуская кніга, Алесь Кіркевіч, 2023,