Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Дыскусія “Калі зараджаюцца нацыі ва Усходняй Еўропе?”

Арганізатары: PRADMOVA

Удзельнікі: Андрэй Даронін, Алег Дзярновіч, Мадэратар Алег Дзярновіч

Час і месца: 22 лістапада 2025, субота, Pałac Staszica (Nowy Świat, 72), sala 268, 11.40-13.00

Дыскусія па выніках Міжнароднага даследчага праекта “Усходнія славяне ў пошуках новых надрэгіянальных ідэнтычнасцяў (канец XV – сярэдзіна XVIII стст.) у кантэксце нараджэння мадэрных нацый у Еўропе” (Беларусь, Украіна, Расія, Нямеччына, Польшча, Літва).

Галоўным для ўдзельнікаў праекта было адказаць на пытанні, калі і ў сувязі з чым ва Усходняй Еўропы нараджаюцца мадэрныя нацыі. Аўтары манаграфіі прапануюць сумеснае новае прачытанне тэорыі (ранне)мадэрнага нацыягенезу, а таксама аспрэчваюць меркаванне, якое зацвердзілася ў гістарыяграфіі, пра незапатрабаванасць мадэлі (ранне)мадэрнай нацыі/раннемадэрнага дыскурсу нацыі ва Усходзе Еўропы ў XVI – сярэдзіне XVIII стст. У асобнай ролі, з пункту гледжання методыі і факталогіі праблемы (ранне)мадэрнага нацыягенезу, апынулася Вялікае Княства Літоўскае. Гэта выклікана тым, ВКЛ дала пачатак некалькім раннемадэрным супольнасцям, з якіх выводзяць свой радавод сучасныя нацыі беларусаў, літоўцаў, украінцаў. У гэтым сэнсе ВКЛ можа быць узорнай мадэллю для аналізу шматэтнічных супольнасцяў з перспектывы нацыягенезу. Гісторыя ж Расіі можа дэманстраваць нам зусім іншую, этатычную мадэль нацыі. Тым не менш можна сцвярджаць, што працэсы, распачатыя ў рамках раннемадэрных супольнасцяў, не спынілі сваю эвалюцыю.