Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Дыскусія “Ці мусім клапаціцца, каб беларускія кніжкі перакладаліся на іншыя мовы?” Удзельнічаюць Васіль Еўдакімаў, Валянціна Андрэева, Яана Бэрнатовіч, мадэратарка – Наталля Русецкая

Арганізатары: Фестываль PRADMOVA

Удзельнікі: Васіль Еўдакімаў, Валянціна Андрэева, Яана Бэрнатовіч, мадэратарка - Наталля Русецкая

8 кастрычніка 2023, Варшава (пляцоўка А), 12.00-13.00

Калі мы кажам пра перакладную літаратуру, найперш маем на ўвазе пераклады на беларускую. Аднак асобнае пытанне – пераклады твораў беларускіх аўтараў на іншыя мовы. Удзельнікі дыскусіі абмяркуюць праблемы, якія паўстаюць у сувязі з гэтым, асаблівасці прамоцыі беларускіх кніг, а таксама прэзентуюць замежныя пераклады беларускай літаратуры, што выйшлі за апошні год (“Айчына” Уладзімера Арлова, творы Васіля Быкава, сучасная паэзія).

У дыскусіі прымуць удзел аўтар, мецэнат Васіль Еўдакімаў, выдавец Валянціна Андрэева, перакладчыца Яана Бэрнатовіч, паэтка, перакладчыца Наталля Русецкая.

Tags:

Яана БэрнатовічперакладыНаталля РусецкаядыскусіяВасіль ЕўдакімаўВаршаваВалянціна Андрэевабеларускія кнігі2023