Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Дыскусія „Беларускі тэатр у выгнанні: як знайсці свой шлях”: Іван Вырыпаеў, Юра Дзівакоў. Мадэратар – Андрэй Масквін

Арганізатары: Фестываль PRADMOVA

Удзельнікі: Іван Вырыпаеў, Юра Дзівакоў. Мадэратар − Андрэй Масквін.

7 кастрычніка 2023, Варшава (пляцоўка А), 17.00-18.20

Вымушаныя пакінуць Беларусь пасля падзеяў 2020 года дзеячы культуры спрабуюць працягваць сваю дзейнасць у Еўропе. Узнікаюць тэатральныя калектывы, ствараюцца спектаклі. Драматург, арт-дырэктар праекту Teal House Іван Вырыпаеў, тэатральны рэжысёр Юра Дзівакоў і мадэратар Андрэй Масквін абмяркуюць кола пытанняў, звязаных з дзейнасцю рэжысёраў і акцёраў у Польшчы: як выбіраецца рэпертуар і фарміруецца тэатральная эстэтыка, якія фактары ўплываюць на гэта; як новая сітуацыя ўплывае на жыццё і творчасць.

Tags:

Юра ДзівакоўтэатрІван ВырыпаеўдыскусіяВаршавабеларускі тэатрАндрэй Масквін2023