Дыскусія “Беларускі тэатр у эміграцыі: інтэгравацца або сепаравацца”
Арганізатары: PRADMOVA
Удзельнікі: Ірына Лаппо, Андрэй Новік, Паліна Дабравольская, Сяргей Будкін, Уладзімір Ушакоў, Эльжбета Вратноўска-Гмыз, мадэратарка Вольга Кулікоўская
Час і месца: 16 лістапада 2024, субота, пляцоўка А (ul. Foksal, 11), 14.00-15.20
Пасля падзей 2020 года і наступнай эміграцыі вядучых тэатральных дзеячаў Беларусі многія з іх працягваюць творчую дзейнасць па-за межамі сваёй радзімы. Перад беларускім тэатрам у эміграцыі стаіць складаны выбар: як захаваць сваю культурную ідэнтычнасць і аўдыторыю? Працягваць працаваць адасоблена, для сваіх, ці адаптавацца, шукаць шляхі інтэграцыі і сумеснай працы з мясцовым тэатральным асяроддзем?
Гэтыя і многія іншыя пытанні абмяркуюць:
– Ірына Лаппо — тэарэтыкіня тэатра, славістка, перакладчыца, этналінгвістка, прэзідэнтка фундацыі “Досвед”, куратарка фестывалю “Блізкі Усход”;
– Паліна Дабравольская — рэжысёрка, актрыса, музыкантка;
– Сяргей Будкін — кіраўнік Беларускай Рады Культуры, заснавальнік TuzinFM.by, лідар праекта “Нерасстраляныя”;
– Уладзімір Ушакоў — тэатральны рэжысёр-фрылансер, заснавальнік першага прыватнага тэатра Мінска;
– Эльжбета Вратноўска-Гмыз — дырэктарка Інстытута Тэатральнага імя Збігнева Рашэўскага ў Варшаве (2019–2024);
– Андрэй Новік — акцёр і рэжысёр, кіраўнік фонду BYteatr
– мадэратарка дыскусіі Вольга Кулікоўская — незалежная прадзюсарка, аўтарка і кіраўніца фестывалю Беларускага незалежнага тэатра ў Варшаве, аўтарка праекта “Кубатура Культуры”, прэзідэнтка фундацыі INEXKULT
Гэта адкрытая дыскусія з магчымасцю задаць пытанні ўдзельнікам. Далучайцеся да нас, каб пачуць меркаванні і абмеркаваць будучыню беларускага тэатра ў эміграцыі!