Дыскусія “Архіў сучаснага мастацтва, як інструмент культурнага актывізму”
Арганізатары: PRADMOVA
Удзельнікі: Вікторыя Грабеннікава, Ірына Х., Ганна Чыстасердава, Вольга Архіпава, Вера Залуцкая
Час і месца: 1 снежня 2024, нядзеля, пляцоўка В (аўдыторыя 01B), 15.00-16.30
Дыскусія будзе прысвечана аспектам і сучасным выклікам захавання, архівавання і аналізу сучаснага мастацтва Беларусі як ключавога механізма для захавання культурнай памяці і ідэнтычнасці ў кантэксце палітычных і сацыяльных трансфармацый. Удзельнікі паглыбяцца ў ролю архіваў як інструментаў дэкаланізацыі ведаў, асэнсавання ўразлівых ідэнтычнасцяў і культурнага супраціву. Асаблівая ўвага будзе нададзена асабістым і калектыўным практыкам стварэння архіваў у Беларусі і па-за яе межамі, уключаючы ініцыятывы, якія спецыялізуюцца на квір-культуры, культурнай спадчыне і сучасным мастацтве.
Мадэратарка: Вера Залуцкая – куратарка, пісьменніца і менеджарка, звязаная з вядучымі платформамі сучаснага мастацтва і адукацыі ў Беларусі і Еўропе.
Спікеры:
- Вікторыя Грабеннікава – квір-фэм-актывістка, даследчыца і сукуратарка Архіва квір-культуры і мастацтва з Беларусі.
- Ганна Чыстасердава – культурная менеджарка і актывістка, сузаснавальніца antiwarcoalition.art, якая займаецца захаваннем сувязяў паміж дзеячамі культуры Беларусі і Украіны.
- Вольга Архіпава – мастацтвазнаўца, якая мае багаты досвед працы з дзяржаўнымі і прыватнымі архівамі, а таксама даследаванняў беларускай мастацкай спадчыны.
- Ірына Х.
Дыскусія дапаможа зразумець, як архіўныя праекты спрыяюць інтэграцыі беларускай культуры ў міжнародны кантэкст і адначасова ствараюць альтэрнатыву афіцыйнай культурнай палітыцы.
Дыскусія адбываецца ў межах Sense of Safety international art project і публічнай праграмы Bridges of Solidarity. Арганізавана пры партнёрстве antiwarcoalition.art і Ambasada Kultury.