“Дэкаланізуй сваю мову, культуру і сябе”. Дыскусія з аўтаркай і перакладчыцай кнігі “Мое Баба — Діректор Морга” Вольгай Аполька (Голя з Ополя) і Вольгай Касцюк
Арганізатары: Вольга Аполька, Вольга Касцюк
Удзельнікі: Вольга Аполька, Вольга Касцюк
Час і месца: 2 лістапада 2024, субота, анлайн, 11.00-11.50
Вольга Аполька, якая вядзе інстаграм-праект пад нікам Голя з Ополя і называе сябе амбасадаркай Палесся ў Новай Зеландыі напісала кнігу “Мое Баба — діректор морга”.
“Дзесьці ў вёсцы на Палессі жыве баба Маня, якую ўсе клічуць дырэктарам морга, бо яна ведае ўсё пра тое, як правільна пахаваць чалавека. А яшчэ там, у гэтай вёсцы, гоняць самагон, капаюць бульбу, абмяркоўваюць палітыку і паўсядзённасць — на сваёй мове. Голя, унучка бабы Мані, апісала гэтае жыццё ў форме дыялогаў на паляшуцкай мове”.
Вольга Касьцюк — пісьменьніца, якая жыве ў Новай Зэляндыі. Яна мае ступень бакалаўра (дыплом рускай філалогіі). Цяпер яна піша па-беларуску і па-англійску. Яе апавяданні, вершы, эсэ і пераклады з’яўляюцца ў друкаваных часопісах, зборніках і ў інтэрнэце ў Беларусі, Новай Зеландыі, Аўстрыі, ЗША, Фінляндыі, Індыі і Казахстана. У асноўным у сваёй творчасці Вольга засяроджваецца на феміністычнай творчасці, эміграцыі, дэкаланізацыя і мовы.
Час мерапрыемстваў GMT+01:00 Цэнтральнаеўрапейскі час CET (Варшава). Трансляцыя будзе дасяжная ў пазначаныя дату і час у суполцы фестываля ў Facebook і на Youtube-канале.