Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Да 25-ці годдзя “Камуніката”: сустрэча з Яраславам Іванюком

Арганізатары: Яраслаў Іванюк

Удзельнікі: Яраслаў Іванюк; мадэратар Ціхан Чарнякевіч

Час і месца: 10 снежня 2025, анлайн, 17.00-18.00

Кіраўнік “Камуніката” Яраслаў Іванюк раскажа як стваралася бібліятэка, якія былі галоўныя кірункі развіцця калісьці і цяпер, што змянілася ў працы пасля 2020 году.

Мерапрыемства можна глядзець 10 снежня, серада, а 17.00 па Варшаве на нашым YouTube-канале.