Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Да 25-годдзя “Камуніката”: прэзентацыя перавыдання кнігі „Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду“

Арганізатары: Фонд Kamunikat.org

Удзельнікі: 

Час і месца: 23 лістапада 2025, нядзеля, Pałac Staszica (Nowy Świat, 72), sala 268, 15.10-16.10

„Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду“ распавядае пра легендарную першую публічную беларускую арганізацыю пасляваеннага часу. Першы раз кніга была выдадзеная “Радыё Свабода” ў 2012 годзе.

З “Майстроўні” бярэ пачатак мноства моладзевых суполак па ўсёй Беларусі, з якіх урэшце вырасце Беларускі Народны Фронт. Акурат сёлета Майстроўні спаўняецца 45 гадоў. А фонд “Камунікат” перавыданнем кнігі адзначае ўласныя 25-я ўгодкі.