Да 25-годдзя “Камуніката”: ГУЛЬНЯ Ў ОСВАЛЬДА. QUEST
Арганізатары: Фонд Kamunikat.org
Удзельнікі: Аляксандр Лукашук, Яраслаў Іванюк
Час і месца: 26 кастрычніка 2025, Беларуская клубоўня (5. května 32, Praha 4-Nusle), 19.40-20.20
Чаму Мінск — самы дэманічны горад для Амерыкі, а матылёк — самая небяспечная істота? 35 гадоў Аляксандр Лукашук даследуе жыццё Лі Харві Освальда ў Савецкім Саюзе і яго ўплыў на самае знакамітае забойства XX стагоддзя.
У кнігу ўвайшлі новыя матэрыялы, рассакрэчаныя адміністрацыяй Трампа, інтэрв’ю з Норманам Мэйлерам і транскрыпты падслушкі КДБ.