Да 25-годдзя Камуніката: “Беларускі снайпер”
Арганізатары: Фонд Kamunikat.org
Удзельнікі: Лешэк Шарэпка, Яраслаў Іванюк
Час і месца: 23 лістапада 2025, нядзеля, Foksal, 11, пляцоўка А, 14.10-14.50
Раман “Беларускі снайпер” натхнёны найлепшымі творамі Тома Клэнсі і Роберта Ладлума. Ён выдатна адлюстроўвае сучасную беларускую рэальнасць, а таму дазваляе глыбей зразумець як сутнасць аўтарытарнага рэжыму, так і матывы тых, хто наважваецца рызыкаваць жыццём, каб яго перамагчы.
Сістэма разглядае людзей у якасці інструментаў, змагаецца з іх салідарнасцю і незалежнасцю, манапалізуе праўду і навязвае ўласны кодэкс паводзін.