Цырымонія ўручэння Прэміі імя Карласа Шэрмана за 2023 і 2024 гады
Арганізатары: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў
Удзельнікі: шорт-лістары, журы і арганізатары прэміі
Час і месца: 22 лістапада 2025, субота, Foksal, 11, пляцоўка А, 17.50-18.30
Прэмія імя Карласа Шэрмана — прэмія за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Яна ўручаецца ў трох намінацыях: “Пераклад прозы”, “Пераклад паэзіі”, “Пераклад дзіцячай кнігі”.
Прэмія за найлепшую перакладную кнігу заснаваная ў 2016 годзе ў гонар выдатнага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана.
Сёлета ўзнагарода будзе ўручацца за два сезоны: 2023 і 2024.
Кароткі спіс прэміі можна паглядзець па спасылцы.
У журы Прэміі Шэрмана 2023 увайшлі філолаг-славіст, перакладчык, рэдактар Сяргей Сматрычэнка, перакладчыца, рэдактарка, кніжная блогерка Наста Карнацкая, паэтка, перакладчыца, выкладчыца англійскай мовы Ганна Шакель, літаратар, журналіст, рэдактар Сяргей Дубавец. Cябры журы Прэміі Шэрмана 2024 пажадалі застацца непублічнымі.
Арганізатарамі прэмій з’яўляюцца Дабрачынная ініцыятыва “Viartańnie”, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі ПЭН.
Сачыць за навінамі прэміі можна на старонцы ў Facebook, Instagram і на сайтах арганізатараў. Задаць пытанні пра прэмію можна, напісаўшы на litpremiji@gmail.com.